Навіны

Аб выхадзе зборніка «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны ў свет зборнік «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты». Гэта  матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, якая была праведзена 28 чэрвеня 2018 г. з нагоды 80-гадовага юбілею архіва сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Информация об участии в международной архивной конференции, организованной Международным Комитетом Красного Креста

Изображение10–11 апреля 2019 г. в г. Москве (Российская Федерация) прошла международная архивная конференция «Гуманитарные проблемы периода между двумя мировыми войнами: документальное наследие», организованная Международным Комитетом Красного Креста (МККК) в сотрудничестве с Федеральным архивным агентством (Росархив) и архивными учреждениями Российской Федерации (Государственный архив РФ, Российский государственный военно-исторический архив, региональные архивные учреждения Санкт-Петербурга, Самары и других регионов).

Інфармацыя аб сустрэчы з дэлегацыяй Агенцтва Злучаных Штатаў Амерыкі па міжнародным развіцці

Изображение11 красавіка 2019 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў архіўнай службы Рэспублікі Беларусь на чале з першым намеснікам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской з дэлегацыяй Агенцтва Злучаных Штатаў Амерыкі па міжнародным развіцці на чале з намеснікам адміністратара Агенцтва, Кіраўніком Бюро па справах Еўропы і Еўразіі сп. Б.Бірманам з удзелам паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сп. Дж.Мур.

Інфармацыя аб размяшчэнні на сайце электронных версій першых 10-ці выпускаў зборніка «Архіварыус»

ИзображениеУ раздзеле «Публікацыі» для вольнага спампоўвання размешчаны электронныя версіі першых 10-ці выпускаў зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус», які штогод рыхтуецца Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Многія з іх ужо паспелі зрабіцца бібліяграфічнай рэдкасцю.

Інфармацыя аб правядзенні навукова-практычнага семінара «Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках»

Изображение27 сакавіка 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся навукова практычны семінар «Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Інфармацыя аб візіце дэлегацыі з Рэспублікі Польшча

15 сакавіка 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча ў складзе дарадцы ваяводы Барташа Рыбака і дэпутата сойміка Рышарда Шчыгела, а таксама другога сакратара па пытаннях публічнай і культурнай дыпламатыі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Эльжбеты Інеўскай.

На сайт дададзена інфармацыя аб выданні шаснаццатага выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны шаснаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках пабачыла свет 20 артыкулаў, прысвечаных разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.

Старонкі