Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2025 год
1210 | гадоў назад нарадзіўся Мяфодзій (815 – 885), славянскі асветнік, адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, прапаведнік хрысціянства. |
1045 | гадоў назад (980) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Тураў (цяпер гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці). |
960 | гадоў назад (1065) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Браслаў |
895 | гадоў назад нарадзіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 (1113—1190 ?), пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч |
870 | гадоў назад (1155) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мазыр. |
695 | гадоў назад нарадзіўся Кіпрыян (каля 1330–1406), рэлігійны, культурны, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мітрапаліт Кіеўскі і ўсея Русі, пісьменнік, перакладчык. |
675 | гадоў назад нарадзіўся Вітаўт (1350–1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Літоўскі |
635 | гадоў назад (1390) Брэст атрымаў магдэбургскае права. |
630 | гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мір. |
615 | гадоў назад (1410) адбылася Грунвальдская бітва, у якой быў разгромлены Тэўтонскі ордэн. |
575 | гадоў назад (1450) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Узда (спачатку як двор, уласнасць Корсакаў, пазней вёска ў Мінскім павеце, з 1938 г. – гарадскі пасёлак Мінскай вобласці, з 1999 г. горад, цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай вобласці) . |
565 | гадоў назад нарадзіўся Канстанцін Астрожскі (каля 1460–1530), военачальнік і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. |
555 | гадоў назад нарадзіўся Мікола Гусоўскі (каля 1470 – пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. |
535 | гадоў назад нарадзіўся Францыск Скарына (каля 1490–1551), беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч эпохі Адраджэння. |
525 | гадоў з часу атрымання (1500) Браславам магдэбургскага права. |
500 | гадоў назад (1525) выйшла першае ва Усходняй Еўропе выданне “Апостала”, перакладзенае на беларускую мову Ф.Скарынам. |
495 | гадоў назад нарадзіўся Сымон Будны (каля 1530–1593), беларускі гуманіст, асветнік, тэолаг, філосаф, гісторык, паэт. |
495 | гадоў назад нарадзіўся Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (каля 1530 (па іншых звестках 1540) – каля 1604), беларускі гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік, дзеяч Рэфармацыі. |
475 | гадоў назад нарадзіўся Андрэй Рымша (1550? – канец 16 ст.), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры. |
475 | гадоў з пачатку дзейнасці (1550) Брэсцкай друкарні, першай на тэрыторыі Беларусі. |
465 | гадоў назад (1560) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Калінкавічы (Каленкавічы). |
445 | гадоў назад нарадзіўся Лявонцій Карповіч (свецкае імя Лонгін, Логвін) (1580 – 1620), беларускі праваслаўны дзеяч, пісьменнік, пачынальнік айчыннага сістэматычнага багаслоўя. |
445 | гадоў з часу выдання (1580?) беларускамоўнага “Евангелля” Васілём Цяпінскім. |
430 | гадоў назад нарадзіўся Афанасій Брэсцкі (Афанасій Філіповіч, каля 1595–1648), беларускі праваслаўны святы, пісьменнік, публіцыст. |
425 | гадоў назад нарадзіўся Казімір Семяновіч (каля 1600–1651) – тэарэтык артылерыі. |
425 | гадоў назад (1600) у Мінску было завершана будаўніцтва першай мураванай ратушы. |
395 | гадоў назад (1630) была заснавана Куцеінская друкарня – цэнтр беларускага кірылічнага друкавання (існавала да 1655 г.) . |
375 | гадоў назад (1650) выйшаў у свет трактат Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”. |
325 | гадоў назад (1700–1710) пачалося будаўніцтва Мінскага касцёла езуітаў – помніка архітэктуры барока. |
295 | гадоў назад нарадзіўся Міхал Казімір Агінскі (1730–1800) – дзяржаўны дзеяч, мецэнат і пісьменнік. |
275 | гадоў з пачатку дзейнасці (1750) Нясвіжскай друкарні Радзівілаў. |
250 | гадоў назад (1775) у Гродна быў закладзены батанічны сад, першы на тэрыторыі Беларусі. |
250 | гадоў з пачатку дзейнасці (1775) у Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі, першай на Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (дзейнічала да 1781 г.). |
250 | гадоў назад (1775) пачала сваю дзейнасць Гродзенская каралеўская друкарня, адно з найбуйнейшых выдавецтваў на Беларусі канца XVIII ст. (існавала да сяр. 90-х гг. XVIII ст.). |
250 | гадоў назад (1775) пачалося будаўніцтва Дняпроўска-Бугскага канала. |
250 | гадоў назад (1775) у Віцебску ўзведзены мураваны будынак ратушы. |
245 | гадоў назад нарадзіўся Ян Дамель (1780 – 1840), беларускі жывапісец. |
225 | гадоў назад нарадзіўся Дамінік Цэзары Ходзька (1800–1863), беларускі літаратар, фалькларыст, этнограф. |
225 | гадоў назад (1800) быў распрацаваны і зацверджаны першы рэгулярны план забудовы г. Мінска. |
225 | гадоў назад нарадзіўся Міхаіл (Галубовіч) (1800–1881) уніяцкі і праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Мінскі. |
200 | гадоў назад нарадзіўся М.Л. Вяроўкін (1825–1896), вучоны-архівіст, археограф, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. |
200 | гадоў назад (1825) беларускі вынаходнік Казімір Чарноўскі распрацаваў праект падводнага карабля. |
200 | гадоў назад (1825) у Мінску быў пабудававы Пішчалаўскі замак – помнік архітэктуры 19 ст. |
185 | гадоў з часу заснавання (1840) Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія). |
170 | гадоў з часу заснавання (1855) у Вільні Археалагічнай камісіі, якая вывучала старажытнасці Беларусі і Літвы. |
170 | гадоў назад (1855) быў створаны Віленскі музей старажытнасцей, заснаваны Я.П. Тышкевічам (адкрыты ў 1856 г. у будынку бібліятэкі Віленскага універсітэта; існаваў да 1915 г.) . |
160 | гадоў назад (1865) пачалося выданне Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі – дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV–XIX стагоддзяў. |
150 | гадоў назад нарадзіўся Марцін Кухта (1875–1942?), друкар, выдавец кніг на беларускай мове. |
150 | гадоў з пачатку дзейнасці (1875) у Нясвіжы настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1921 г.) . |
150 | гадоў назад нарадзіўся Я.П. Алонаў (1875–1929), адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы на Беларусі, заснавальнік Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага музея. |
125 | гадоў назад нарадзіўся М.Я.Крошнер (1900–1942), беларускі кампазітар, заслужаны артыст Беларусі. |
125 | гадоў назад (1900) у Віцебску была заснавана лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” (з 1946 г. Віцебскі дывановы камбінат). |
125 | гадоў назад (1900) пачалося выданне Е.Р. Раманавым зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі “Магілёўская даўніна”. |
125 | гадоў з часу заснавання (1900) Аршанскага станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт” (першапачаткова існаваў як слясарныя майстэрні, з 1915 г. механічныя і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 г. чыгуна- і медналіцейны завод, з 1957 г. машынабудаўнічы завод, з 1960 г. станкабудаўнічы завод). |
125 | гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі. |
125 | гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскай праваслаўнай епархіі. |
125 | гадоў назад (1900) у Мінску пачала дзейнічаць публічная бібліятэка імя А.С. Пушкіна. |
115 | гадоў назад (1910) перанесены мошчы Ефрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк. |
115 | гадоў назад (1910) быў створаны першы прафесійны нацыянальны тэатр Беларусі пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага. |
115 | гадоў назад (1910) пачалося выданне ў Мінску навукова-метадычнага часопіса “Минские врачебные известия”. |