Аб правядзенні выніковага сходу працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

21 снежня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшоў сход працоўнага калектыва, на якім былі падведзены вынікі працы ўстановы ў 2022 г. На сходзе выступілі дырэктар архіва Алег Леанідавіч Воінаў і першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Аляксандраўна Ледаўская.

У сваім дакладзе А.Л. Воінаў падсумаваў вынікі дзейнасці за год як НГА Беларусі ў цэлым, так і ўсіх структурных адзінак установы, а таксама даў ацэнку працы кожнага канкрэтнага работніка. Дырэктар адзначыў, што ўсе асноўныя планавыя паказчыкі на 2022 г., у тым ліку прадугледжаныя падпраграмай «Архівы Беларусі» дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гг., НГА Беларусі былі выкананы, і выказаў працоўнаму калектыву падзяку за паспяховае выкананне пастаўленых задач. Паводле словаў А.Л. Воінава, асноўнымі задачамі на 2023 г. для НГА Беларусі павінны стаць забеспячэнне захаванасці дакументаў архіва, выкананне асноўных планавых паказчыкаў, павелічэнне тэмпаў аблічбавання дакументаў, асваенне выдаткаваных грашовых сродкаў у поўным аб’ёме ў рамках капітальнага і бягучага рамонту, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы архіва, падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 85-гадоваму юбілею НГА Беларусі.

У сваім выступленні В.А. Ледаўская акрэсліла ролю і месца НГА Беларусі ў сістэме архіўных устаноў Беларусі, станоўча ацаніла вынікі яго дзейнасці ў 2022 г. і павіншавала працоўны калектыў архіва з надыходзячым святам Новага году.

На сходзе былі таксама падведзены вынікі конкурса «Генеалогія года ў НГА Беларусі». Такое мерапрыемства ў снежні 2022 г. было праведзена ў архіве ўпершыню ў мэтах заахвочвання работнікаў НГА Беларусі, якія выконваюць генеалагічныя даследванні па запытах грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў. Вялікі аб’ём работ па арганізацыі і правядзенні конкурса быў выкананы загадчыкам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольгай Уладзіміраўнай Чарвінскай.

Усяго архівам у 2022 г. было праведзена 97 комплексных генеалагічных даследванняў. Для ўдзелу ў фінале конкурса было адабрана 10 работ 7-мі выканаўцаў. Па выніках галасавання членамі конкурснай камісіі былі вызначаны трое пераможцаў. Імі сталі:

I месца – намеснік загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Таццяна Васільеўна Шавялёва;

II месца – вядучы палеограф аддзела старажытных актаў Дар’я Аляксандраўна Безмацерных;

III месца – загадчык сектара выставачнай дзейнасці, генеалагічных і тэматычных даследванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Генадзеўна Караффа-Корбут.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение