Чытальная зала

З 9 лютага 2021 г. чытальныя залы працуюць па папярэднім запісе.
Даведка па тэл:  (+375 17) 363 43 09

                                                                                                                                                                                   

Час працы чытальнай залы № 1 (памяшканне 11):

  • панядзелак: санітарны дзень
  • аўторак-чацвер: 9.00 – 20.00
  • пятніца: 9.00 – 18.45
  • субота: 9.00 – 15.15
  • нядзеля: выходны

Час працы чытальнай залы № 2 (памяшканне 10):

  • панядзелак: санітарны дзень
  • аўторак-чацвер: 9.00 – 17.30
  • пятніца: 9.00 – 16.15
  • субота, нядзеля: выходныя

Час працы чытальнай залы № 1 (памяшканне 11) штогод з 1 чэрвеня па 31 жніўня:

  • панядзелак: санітарны дзень
  • аўторак-чацвер: 9.00 – 17.00
  • пятніца: 9.00 – 16.00
  • субота, нядзеля: выходныя

 

Тэлефон чытальнай залы №1: (+375 17) 363 43 09

Тэлефон чытальнай залы №2: (+375 17) 361 15 56


Да працы з дакументамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі дапускаюцца карыстальнікі, якія дасягнулі паўналецця і маюць дакумент, які засведчыць асобу. Рэгістрацыя карыстальнікаў ажыццяўляецца непасрэдна ў чытальнай зале архіва. Афармленне білета ў чытальную залу ажыццяўляецца пры прадастаўленні карыстальнікамі фатаздымка 3Х4, а таксама прад’яўленні дакументаў, якія засведчаць іх асобу.

Заказ на выдачу дакументаў па электроннай пошце chit.zal@niab.by прымаецца не паздней, чым за 5 працоўных дзён да ўзгодненай даты наведвання, толькі ў зарэгістраваных карыстальнікаў пры пазначэнні нумара чытацкага білета/даты рэгістрацыі і прозвішча, імені і імені па бацьку. Тэрміны падрыхтоўкі дакументаў да выдачы ў чытальную залу неабходна ўдакладняць па тэл. (+375 17) 363 43 09.

Архіўныя дакументы выдаюцца карыстальнікам на падставе бланкаў заказаў, запоўненых у вызначаным парадку ў фармаце Word і высланых на электронную пошту chit.zal@niab.by не пазней, чым за 5 працоўных дзён да даты выдачы. Абавязковым элементам для запаўнення бланкаў з’яўляецца:

  • прозвішча, ініцыялы карыстальніка;
  • тэма даследавання;
  • пошукавыя даныя архіўных дакументаў (нумары фондаў, вопісаў, спраў у парадку іх узрастання);
  • загалоўкі спраў;
  • дата заказу

Узор бланка заказу на выдачу дакументаў у чытальную залу

Звяртаем вашу ўвагу, што:

1.Чытальная зала працуе без перапынку на абед.

2.У дні дзяржаўных святаў чытальная зала не працуе, напярэдадні дзяржаўных святаў рабочы дзень чытальнай залы скарачаецца на 1 гадзіну працы.

3.Прыём карыстальнікаў спыняецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.

4.Вяртанне спраў карыстальнікамі работніку чытальнай залы ажыццяўляецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.


ПАЛАЖЭННЕ аб парадку выкарыстання архіўных дакументаў у чытальнай зале дзяржаўнай установы "Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі"

Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні генеалагічных даследаванняў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі


Изображение
Чытальная зала архiва