Інфармацыя аб выданні зборніка дакументаў «Навучальныя ўстановы г. Мінска. Фатаграфічныя матэрыялы другой паловы XIX-пачатку ХХ ст.»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік дакументаў «Навучальныя ўстановы г. Мінска. Фатаграфічныя матэрыялы другой паловы XIX – пачатку ХХ ст.».

Кніга з'яўляецца трэцім выданнем з серыі зборнікаў, якія ўключаюць фатаграфічныя матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Першыя два тамы дадзенай серыі публікацый прысвечаны фотадакументам з фондаў мужчынскай і жаночай гімназій у г. Мінску. У новым томе прадстаўлена 142 фотаздымкі навучэнцаў і іншых асоб, якія апынуліся ў розны час у сілу розных абставін у навучальных установах (установах адукацыі) Мінскай губерні: народных вучылішчах Мінскай губерні, Мінскай прыватнай мужчынскай гімназіі С. П. Зубакіна і К. В. Фальковіча, Мінскім рэальным вучылішчы, Мінскім настаўніцкім інстытуце, 1-м Мінскім гарадскім чатырохкласным вучылішчы (з 1913 г. – 1-м Мінскім мужчынскім вышэйшым пачатковым вучылішчы), 3-м Мінскім гарадскім чатырохкласным вучылішчы (з 1913 г. – 3-м Мінскім мужчынскім вышэйшым пачатковым вучылішчы).

Прызначаецца для самага шырокага кола чытачоў прафесійных даследчыкаў, генеалагаў, аматараў гісторыі фатаграфій, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі канца XIX – пачатку XX ст.

Изображение