Інфармацыя аб выданні 21 выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны 21 выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачылі свет 18 артыкулаў, прысвечаных разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі. Гэты і папярэднія выпускі зборніка можна набыць у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52).

Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў магчыма па спасылцы.

Изображение