На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Маладзік над Свіслаччу»

У рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Маладзік над Свіслаччу», прысвечаная гісторыка-культурнай спадчыне татараў-мусульман Мінска і Міншчыны.

На выставе прадстаўлены старыя планы з пазначэннем мячэцяў і іншых аб’ектаў, звязаных з татарскай абшчынай Мінска, пячаткі, якімі сведчыліся дакументы мінскіх імамаў, дакументы, звязаныя з будаўніцтвам і рамонтам мячэцяў Мінскай губерні, мусульманская метрычная кніга, якая вялася, верагодна, у Наваградскай джаміі, фотаздымкі мінскіх татараў, якія вучыліся або здавалі экзамены ў навучальных установах Мінска ў пачатку ХХ ст. і інш.

Аўтары-складальнікі: вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Алёна Любая, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў. Мастацкае афармленне: вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Кацярына Макарава.

Азнаёміцца з выставай можна тут.