Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе

12 красавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Году міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя) па архіўнай справе – Старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе Гульнара Закарыеўна Габдрахманава і дырэктар ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Бахціяр Раілевіч Фахрутдзінаў.

У рамках візіту дэлегацыі намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў распавёў гасцям пра гісторыю і фонды ўстановы. Затым прадстаўнікі архіўнай галіны Рэспублікі Татарстан атрымалі магчымасць азнаёміцца з арыгіналамі дакументаў XVII – пачатку XX ст., што датычацца гісторыка-культурнай спадчыны татар-мусульман Беларусі, у тым ліку са старымі картамі і планамі, на якіх пазначаны аб’екты татарскіх грамадаў, дакументамі аб будаўніцтве і рамонце мячэцяў, мусульманскай метрычнай кнігай, фотаздымкамі мінскіх татар канца XIX – пачатку ХХ ст. Пасля гэтага вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інформацыі Уладзімір Дзянісаў правёў для гасцей экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў іх з шэрагам унікальных дакументаў, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі.

Падчас візіту госці праявілі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі па гісторыі беларускіх татар. Дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб сумесным вывучэнні і выданні гэтых матэрыялаў архівістамі Беларусі і Татарстана.

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение