Аб удзеле ў сустрэчы Дыпламатычны і міратворчы іфтар у Мінскай Саборнай мячэці

6 красавіка 2023 г. прадстаўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусінамеснік дырэктара Максім Макараў і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Алёна Любаяпа запрашэнні муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь, старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання татар «Зікр уль-Кітаб» Абу-Бекір Юх’янавіча Шабановіча прынялі ўдзел у сустрэчы Дыпламатычны і міратворчы іфтар, арганізаванай у рамках I-га Міжнароднага форума імя Імама Шаміля ў Мінскай Саборнай мячэці.

У рамках мерапрыемства адбыўся круглы стол «Мусульманскі свет і славянскі свет – шматвяковы саюз і падмурак традыцыйных каштоўнасцей у аснове сучаснай цывілізацыі», у рабоце якога прынялі ўдзел паслы Азербайджана, Палестыны, Сірыі, Судана, Турцыі, Узбекістана і іншых краін у Рэспубліцы Беларусь, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, дзеячы спорту, святары сусветных рэлігій. У сваім выступленні вядучы архівіст НГА Беларусі Алёна Любая распавяла прысутным пра больш чым 500-гадовую гісторыю мусульманскай абшчыны Мінска і гісторыю мінскай мячэці, а таксама падкрэсліла, што на працягу стагоддзяў Беларусь заставалася краінай, дзе мірна пражывалі прадстаўнікі розных народаў і розных канфесій, і ўсе яны мелі магчымасці для свабоднага развіцця і стваральнай працы. У ходзе мерапрыемства госці атрымалі магчымасць азнаёміцца з выставачнай экспазіцыяй Музея Іслама ў Беларусі.

Падобныя сустрэчы садзейнічаюць міжканфесійнаму дыялогу і кансалідацыі беларускага грамадства, што набывае асаблівае значэнне ў Год міру і стварэння, які абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь.

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение