Аб удзеле ў Міжнародным кантарскім фестывалі

11 красавіка 2023 г. прадстаўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – намеснік дырэктара Максім Макараў і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў – па запрашэнні галоўнага равіна рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Беларусі Грыгорыя Абрамовіча прынялі ўдзел у 19-м Міжнародным кантарскім фестывалі, які адбыўся ў Цэнтры прагресіўнага іўдаізма «Бэйт Сімха» (г. Мінск).

У рамках мерапрыемства прафесійныя музыкі і спевакі-аматары выконвалі песні як рэлігійнага, так і свецкага характару на розных мовах: ідышы, рускай, беларускай. У залі прысутнічалі прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій і дзелавых колаў Мінска. Падобныя сустрэчы садзейнічаюць міжэтнічнаму і міжканфесійнаму дыялогу і кансалідацыі беларускага грамадства, што набывае асаблівае значэнне ў Год міру і стварэння, які абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение