Аб удзеле ў выставе «Спорт у Беларусі: дакументы, фотаматэрыялы, нагрудныя знакі»

3 жніўня 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі разам з іншымі рэспубліканскімі архіўнымі установамі ўзяў удзел у правядзенні выставы, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Спорт у Беларусі: дакументы, фотаматэрыялы, нагрудныя знакі», прымеркаванай да адкрыцця ў Мінску ІІ гульняў краін СНД.

На выставе ўпершыню экспанаваліся дакументы, звязанныя са стварэннем і дзейнацю ў другой палове XIХ – пачатку ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі першых спартыўных таварыстваў, клубаў і гурткоў. Вядучы навуковы супрацоўнік НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў прадэманстраваў прысутным матэрыялы аб стварэнні у 1892 годзе Мінскага таварыства аматараў спорту, спартыўна-гімнастычнага таварыства «Сокал» (1907), таварыства атлетычнага і фізічнага развіцця «Sanitas» («Здароўе», 1913), аб стварэнні яхт-клубаў у Віцебску і Мазыры, аб дзейнасці Віцебскага і Дзвінскага таварыстваў веласіпедыстаў, а таксама шахматных гурткоў і аб’яднанняў у Віцебску, Дынабургу і Мінску. На выставе былі прадэманстраваны цікавыя матэрыялы па арганізацыі заняткаў фізічнай культуры і спорту ў навучальных установах Мінска, Віцебска, Магілёва і Гомеля, а таксама аб выдзяленні гарадскімі ўладамі зямельных участкаў для арганізацыі пляцовак для спартыўных мерапрыемстваў у сярэдніх вучэбных установах.

Прадстаўленыя на выставе дакументы і матэрыялы, а таксама арыгінальныя нагрудныя знакі выклікалі заканамерную зацікаўленасць прысутных на адкрыцці выставы.

ИзображениеИзображениеИзображение