Аб удзеле супрацоўнікаў НГА Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, у Мінскім дзяржаўным каледжы лічбавых тэхналогій

1 верасня 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года, наведалі Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Алег Воінаў, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, першы намеснік генеральнага дырэктара ОАО «Інтэграл» Аляксандр Дудкін. Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ўрачыста уручыў вучнёўскія білеты і перадаў у бібліятэку установы новае выданне БЕЛТА і Міністэрства юстыцыі «Архивы. Ничего кроме правды».

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін, загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ Маргарыта Старасценка, галоўны захавальнік фондаў БГАКФФД Алла Кот азнаёмілі гасцей каледжа і вучняў з выставай архіўных дакументаў, якія адлюстроўваюць школьнае жыццё дарэвалюцыйнага і савецкага часу: фотаздымкі вучняў і настаўнікаў, школьныя дзённікі і сачыненні, класныя журналы і шэраг іншых дакументаў аб школьным быце мінулых часоў.

Да мерапрыемства ў БГАКФФД падрыхтаваны кінаролік, зкладзены з фрагментаў кінахронікі, прысвечаных урачыстаму адкрыццю навучальнага года у школах БССР у 1943–1986 гг. Для фільма былі падабраны матэрыялы, у якіх паказаны урачастыя лінейкі і першыя ўрокі, будынкі і інтэр’еры школ, хатні быт вучняў, агульныя планы гарадоў БССР.

Правядзенне дадзенага ўрачыстага меропрыемства заклікана падкрэсліць вялікую ўвагу дзяржавы і грамадскасці да галіны адукацыі, перспектыў падрастаючага пакалення.

Изображение

Участники торжественного мероприятия.

Изображение

Выставка документов. Сегмент, посвященный дореволюционному школьному образованию.

Изображение

Ведущий научный сотрудник отдела научно-исследовательской и публикационной деятельности НИА Беларуси Сергей Рындин, представляющий документы своего архива.

Изображение

Заведующая отделом использования документов и информации НАРБ Маргарита Старостенко у витрины с документами из фондов НАРБ.

Изображение

Главный хранитель фондов БГАКФФД Алла Кот, представляющая документы своего архива.