Аб правядзенні экскурсіі вучняў СШ № 116 г. Мінска

4 кастрычніка 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для вучняў 10 і 11 класаў СШ № 116, якія атрымоўваюць адукацыю прававой накіраванасці. Намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі распавёў гасцям пра гісторыю НГА Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. У рамках экскурсіі навучэнцы і выкладчыкі вучылішча наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі, рэвізскія сказкі і справы аб дваранскім паходжанні. Яны атрымалі таксама інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і.

Падчас і пасля правядзення экскурсіі работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей, якія жыва зацікавіліся прадэманстраванымі ім матэрыяламі.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение