Аб правядзенні для школьнікаў інфармацыйнай гадзіны «З гісторыі мікрараёна школы»

Як было анансавана раней, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі г. Мінска па папулярызацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду. 8 верасня 2022 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў у межах святкавання 955-годдзя горада Мінска правёў для навучэнцаў СШ № 27 інфармацыйную гадзіну на тэму «З гісторыі мікрараёна школы». Гэты ўрок ён прысвяціў некаторым старонкам гісторыі мікрараёна Пярэспа, чыя назва паходзіць ад аднайменнай рачулкі, якая працякала тут да сярэдзіны ХХ ст.

Апрача агульнага азнаямлення школьнікаў з мінуўшчынай мясцовасці, дзе ў цяперашні час стаіць іх школа, ім былі прадэмантраваны электронныя копіі дзесяці планаў і карт ХІХ – пачатку ХХ ст. з фондаў НГА Беларусі, на якіх маюцца выявы дадзенай мясцовасці.

У канцы ўрока У. Дзянісаў адказаў на пытанні вучняў і настаўнікаў, якія з вялікай цікавасцю ўспрынялі пададзены ім матэрыял.

Изображение

Изображение

Изображение