Удзел у XVIII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства»

19 красавіка 2024 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Аксана Зянько дыстанцыйна прыняла ўдзел у XVIII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства», арганізатарамі якой выступілі Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Інстытут філасофіі НАН Беларусі. Удзел у канферэнцыі прынялі больш 100 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Кітая і Славакіі.

А. Зянько выступіла з дакладам «Станаўленне Полацка як цэнтра рэлігійнага турызму ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.».

Изображение
Аксана Зянько прымае ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі
Изображение
Дыстанцыйны фармат удзелу ў канферэнцыі