Удзел НГА Беларусі ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лістападаўскія сустрэчы-XVI»

1213 лістапада 2025 г. вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Францішак Бохан прыняў удзел у працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лістападаўскія сустрэчы-XVI», прысвечанай акадэмікам АН БССР М.М. Нікольскаму (1877-1959) і У.М. Перцаву (1877-1960) і арганізаванай гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Ф. Бохан выступіў з дакладам «Роля буйных феадалаў у арганізацыі вайсковай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага на мяжы XVII–XVIII стст.».

Изображение

Вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Францішак Бохан на канферэнцыі