Правядзенне сходу працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечанага Міжнароднаму дню энергазберажэння
11 лістапада 2025 г. адбыўся сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь–энергаэфектыўная краіна», прымеркаванай да Міжнароднага дня энергазберажэння.
Гэтае свята штогод адзначаецца 11 лістапада. У многіх гарадах свету ў гэты дзень праводзяцца тэматычныя канферэнцыі, выставы і акцыі, у навучальных установах праходзяць урокі, прысвечаныя тэме энергазберажэння.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў давёў да калектыву інфармацыю аб актуальнасці эфектыўнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў у нашай краіне. Загадчык аддзела старажытных актаў Аксана Раманкевіч выступіла з дакладам на тэму «Экалогія і мода», у якім асвятліла ўплыў індустрыі моды на навакольнае асяроддзе і спажыванне энергарэсурсаў. Даклад суправаджаўся яркай прэзентацыяй і быў праслуханы з вялікай цікавасцю.
Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова
Выступленне загадчыка аддзела старажытных актаў Аксаны Раманкевіч
Калектыў НГА Беларусі








