Віншаванне работнікаў НГА Беларусі з Днём сям'і
15 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень сям'і. Моцная сям'я з'яўляецца асновай развіцця дзяржавы.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на ўрачыстым сходзе калектыву павіншаваў работнікаў архіва са святам і пажадаў, каб іх заўсёды акружаў паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радавалі сваімі поспехамі, унукі дарылі цяпло і ўвагу.
Да мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Разам – за моцную і здаровую сям'ю» падрыхтавана выстава дакументаў па сямейнай гісторыі шэрагу дзеячаў навукі і культуры Беларусі, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Кандрат Крапіва. На выставе прадстаўлены пасямейныя спісы, генеалагічныя табліцы, запісы ў рэвізскіх казках і метрычных кнігах цэркваў і касцёлаў.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прадстаўляе выставу дакументаў, прымеркаваную да Дня сям'і
Калектыў НГА Беларусі
Работнікі НГА Беларусі аглядаюць выставу
Выстава дакументаў НГА Беларусі, прысвечаная Дню сям'і