Навіны
Запрашэнне НГА Беларусі на выставу «Залаты век беларускага кіно»
23 снежня 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў запрошаны на адкрыццё дакументальнай выставы «Залаты век беларускага кіно», якое адбылося ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
Запрашэнне НГА Беларусі на выставу «Россия-Беларусь. Пересечение судеб»
23 снежня 2024 г. НГА Беларусі стаў госцем на выставе «Россия-Беларусь. Пересечение судеб», якая адкрылася ў экспазіцыйных залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Віншаванне Валерыя Леанідавіча Цымброўскага з юбілеем
16 снежня 2024 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі павіншаваў вядучага інжынера Валерыя Леанідавіча Цымброўскага з юбілеем.
Удзел НГА Беларусі у I Дзіцячых партызанскіх чытаннях
12 снежня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «I Дзіцячыя партызанскія чытанні», арганізатарам якой выступіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.
Сход працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
9 снежня 2024 г. адбыўся сход работнікаў НГА Беларусі, на якім намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык азнаеміла калег з інфармацыйным матэрыялам «Беларусь развивающаяся. Беларусь единая». Матэрыял падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2024 годзе Рэспубліка Беларусь адзначае знамянальную юбілейную дату – 30-годдзе інстытуту прэзідэнства.
Правядзенне сумеснага схода працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прысвечанага 25-гадоваму юбілею стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі
6 снежня 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены аб’яднаны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь «Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы».