Навіны

22 снежня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся справаздачны сход па выніках працы за год.

Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч у сваім выступе агучыў асноўныя паказчыкі працы архіва па забеспячэнні захаванасці, дзяржаўным уліку, выкарыстанні, камплектаванні і экспертызе каштоўнасці дакументаў, стварэнні і развіцці навукова-даведачнага апарата, навукова-даследчай і метадычнай рабоце, міжнародных сувязях архіва, укараненні аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы і працы з кадрамі.

7 снежня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета

7 снежня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» (выпуск 15), 5-ты том «Гербоўніка беларускай шляхты» (літара «Д»), біяграфічны даведнік «Уездные предводители дворянства Минской губернии (1795-1917 гг.)» і біяграфічны слоўнік «Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. з Беларусі і Літвы ў эміграцыі».

Iнфармацыя аб візіце дэлегацыi НГА Беларусі ў Польшчу

20–22 лістапада 2017 г. па запрашэнні дырэктара Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча) П.Ясканіса адбыўся візіт у музей дэлегацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам дырэктара архіва Д.У.Яцэвіча, у рамках якога быў праведзены семінар-калоквіум па пытанні рэалізацыі дамовы аб супрацоўніцтве паміж архівам і музеем ў сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх.

13 верасня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах».

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, дырэктар выдавецтва «Беларусь» С.У.Пешын, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта М.П.Варабей, галоўны архівіст НГАБ У.М.Дзянісаў.

Iнфармацыя аб размяшчэнні віртуальнай выставы "Мінск: ад эклектыкі да мадэрна"

У Нацыянальным Гістарычным Архіве Беларусi адбылося размяшчэнне виртаульной выставы "Мінск: ад эклектыкі да мадэрна".

Яе можна паглядзець, перайшоўшы па спасылках:
"Мінск: ад эклектыкі да мадэрна" - Частка 1
"Мінск: ад эклектыкі да мадэрна" - Частка 2

13 верасня 2017 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя выдання «Слуцк на старых планах».

ИзображениеБагата ілюстраваная кніга змяшчае каля 150 планаў, карт, малюнкаў, фотаздымкаў і іншых выяў, сабраных у выніку даследавання, праведзенага

Інфармацыя аб выхадзе навуковага выдання «Слуцк на старых планах»

Выйшла з друку падрыхтаванае ў межах планавай навуковай тэмы «Картаграфічныя матэрыялы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі» навуковае выданне «Слуцк на старых планах». Аўтар – Мікалай Аляксандравіч Волкаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук.

Старонкі