Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2025 год
1210 | гадоў назад нарадзіўся Мяфодзій (815 – 885), славянскі асветнік, адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, прапаведнік хрысціянства. | ||
1045 | гадоў назад (980) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Тураў (цяпер гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці). | ||
960 | гадоў назад (1065) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Браслаў | ||
895 | гадоў назад нарадзіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 (1113—1190 ?), пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч | ||
870 | гадоў назад (1155) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мазыр. | ||
695 | гадоў назад нарадзіўся Кіпрыян (каля 1330–1406), рэлігійны, культурны, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мітрапаліт Кіеўскі і ўсея Русі, пісьменнік, перакладчык. | ||
675 | гадоў назад нарадзіўся Вітаўт (1350–1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Літоўскі | ||
635 | гадоў назад (1390) Брэст атрымаў магдэбургскае права. | ||
630 | гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мір. | ||
615 | гадоў назад (1410) адбылася Грунвальдская бітва, у якой быў разгромлены Тэўтонскі ордэн. | ||
575 | гадоў назад (1450) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Узда (спачатку як двор, уласнасць Корсакаў, пазней вёска ў Мінскім павеце, з 1938 г. – гарадскі пасёлак Мінскай вобласці, з 1999 г. горад, цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай вобласці) . | ||
565 | гадоў назад нарадзіўся Канстанцін Астрожскі (каля 1460–1530), военачальнік і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. | ||
555 | гадоў назад нарадзіўся Мікола Гусоўскі (каля 1470 – пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. | ||
535 | гадоў назад нарадзіўся Францыск Скарына (каля 1490–1551), беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч эпохі Адраджэння. | ||
525 | гадоў з часу атрымання (1500) Браславам магдэбургскага права. | ||
500 | гадоў назад (1525) выйшла першае ва Усходняй Еўропе выданне “Апостала”, перакладзенае на беларускую мову Ф.Скарынам. | ||
495 | гадоў назад нарадзіўся Сымон Будны (каля 1530–1593), беларускі гуманіст, асветнік, тэолаг, філосаф, гісторык, паэт. | ||
495 | гадоў назад нарадзіўся Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (каля 1530 (па іншых звестках 1540) – каля 1604), беларускі гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік, дзеяч Рэфармацыі. | ||
475 | гадоў назад нарадзіўся Андрэй Рымша (1550? – канец 16 ст.), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры. | ||
475 | гадоў з пачатку дзейнасці (1550) Брэсцкай друкарні, першай на тэрыторыі Беларусі. | ||
465 | гадоў назад (1560) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Калінкавічы (Каленкавічы). | ||
445 | гадоў назад нарадзіўся Лявонцій Карповіч (свецкае імя Лонгін, Логвін) (1580 – 1620), беларускі праваслаўны дзеяч, пісьменнік, пачынальнік айчыннага сістэматычнага багаслоўя. | ||
445 | гадоў з часу выдання (1580?) беларускамоўнага “Евангелля” Васілём Цяпінскім. | ||
430 | гадоў назад нарадзіўся Афанасій Брэсцкі (Афанасій Філіповіч, каля 1595–1648), беларускі праваслаўны святы, пісьменнік, публіцыст. | ||
425 | гадоў назад нарадзіўся Казімір Семяновіч (каля 1600–1651) – тэарэтык артылерыі. | ||
425 | гадоў назад (1600) у Мінску было завершана будаўніцтва першай мураванай ратушы. | ||
395 | гадоў назад (1630) была заснавана Куцеінская друкарня – цэнтр беларускага кірылічнага друкавання (існавала да 1655 г.) . | ||
375 | гадоў назад (1650) выйшаў у свет трактат Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”. | ||
325 | гадоў назад (1700–1710) пачалося будаўніцтва Мінскага касцёла езуітаў – помніка архітэктуры барока. | ||
295 | гадоў назад нарадзіўся Міхал Казімір Агінскі (1730–1800) – дзяржаўны дзеяч, мецэнат і пісьменнік. | ||
275 | гадоў з пачатку дзейнасці (1750) Нясвіжскай друкарні Радзівілаў. | ||
250 | гадоў назад (1775) у Гродна быў закладзены батанічны сад, першы на тэрыторыі Беларусі. | ||
250 | гадоў з пачатку дзейнасці (1775) у Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі, першай на Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (дзейнічала да 1781 г.). | ||
250 | гадоў назад (1775) пачала сваю дзейнасць Гродзенская каралеўская друкарня, адно з найбуйнейшых выдавецтваў на Беларусі канца XVIII ст. (існавала да сяр. 90-х гг. XVIII ст.). | ||
250 | гадоў назад (1775) пачалося будаўніцтва Дняпроўска-Бугскага канала. | ||
250 | гадоў назад (1775) у Віцебску ўзведзены мураваны будынак ратушы. | ||
245 | гадоў назад нарадзіўся Ян Дамель (1780 – 1840), беларускі жывапісец. | ||
225 | гадоў назад нарадзіўся Дамінік Цэзары Ходзька (1800–1863), беларускі літаратар, фалькларыст, этнограф. | ||
225 | гадоў назад (1800) быў распрацаваны і зацверджаны першы рэгулярны план забудовы г. Мінска. | ||
225 | гадоў назад нарадзіўся Міхаіл (Галубовіч) (1800–1881) уніяцкі і праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Мінскі. | ||
200 | гадоў назад нарадзіўся М.Л. Вяроўкін (1825–1896), вучоны-архівіст, археограф, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. | ||
200 | гадоў назад (1825) беларускі вынаходнік Казімір Чарноўскі распрацаваў праект падводнага карабля. | ||
200 | гадоў назад (1825) у Мінску быў пабудававы Пішчалаўскі замак – помнік архітэктуры 19 ст. | ||
185 | гадоў з часу заснавання (1840) Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія). | ||
170 | гадоў з часу заснавання (1855) у Вільні Археалагічнай камісіі, якая вывучала старажытнасці Беларусі і Літвы. | ||
170 | гадоў назад (1855) быў створаны Віленскі музей старажытнасцей, заснаваны Я.П. Тышкевічам (адкрыты ў 1856 г. у будынку бібліятэкі Віленскага універсітэта; існаваў да 1915 г.) . | ||
160 | гадоў назад (1865) пачалося выданне Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі – дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV–XIX стагоддзяў. | ||
150 | гадоў назад нарадзіўся Марцін Кухта (1875–1942?), друкар, выдавец кніг на беларускай мове. | ||
150 | гадоў з пачатку дзейнасці (1875) у Нясвіжы настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1921 г.) . | ||
150 | гадоў назад нарадзіўся Я.П. Алонаў (1875–1929), адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы на Беларусі, заснавальнік Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага музея. | ||
125 | гадоў назад нарадзіўся М.Я.Крошнер (1900–1942), беларускі кампазітар, заслужаны артыст Беларусі. | ||
125 | гадоў назад (1900) у Віцебску была заснавана лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” (з 1946 г. Віцебскі дывановы камбінат). | ||
125 | гадоў назад (1900) пачалося выданне Е.Р. Раманавым зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі “Магілёўская даўніна”. | ||
125 | гадоў з часу заснавання (1900) Аршанскага станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт” (першапачаткова існаваў як слясарныя майстэрні, з 1915 г. механічныя і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 г. чыгуна- і медналіцейны завод, з 1957 г. машынабудаўнічы завод, з 1960 г. станкабудаўнічы завод). | ||
125 | гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі. | ||
125 | гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскай праваслаўнай епархіі. | ||
125 | гадоў назад (1900) у Мінску пачала дзейнічаць публічная бібліятэка імя А.С. Пушкіна. | ||
115 | гадоў назад (1910) перанесены мошчы Ефрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк. | ||
115 | гадоў назад (1910) быў створаны першы прафесійны нацыянальны тэатр Беларусі пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага. | ||
115 | гадоў назад (1910) пачалося выданне ў Мінску навукова-метадычнага часопіса “Минские врачебные известия”. |