Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2025 год

1210 гадоў назад нарадзіўся Мяфодзій (815 – 885), славянскі асветнік, адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, прапаведнік хрысціянства.    
1045 гадоў назад (980) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Тураў (цяпер гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці).    
960 гадоў назад (1065) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Браслаў    
895 гадоў назад нарадзіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 (1113—1190 ?), пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч    
870 гадоў назад (1155) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мазыр.    
695 гадоў назад нарадзіўся Кіпрыян (каля 1330–1406), рэлігійны, культурны, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мітрапаліт Кіеўскі і ўсея Русі, пісьменнік, перакладчык.    
675 гадоў назад нарадзіўся Вітаўт (1350–1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Літоўскі    
635 гадоў назад (1390) Брэст атрымаў магдэбургскае права.    
630 гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мір.    
615 гадоў назад (1410) адбылася Грунвальдская бітва, у якой быў разгромлены Тэўтонскі ордэн.    
575 гадоў назад (1450) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Узда (спачатку як двор, уласнасць Корсакаў, пазней вёска ў Мінскім павеце, з 1938 г. – гарадскі пасёлак Мінскай вобласці, з 1999 г. горад, цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай вобласці) .    
565 гадоў назад нарадзіўся Канстанцін Астрожскі (каля 1460–1530), военачальнік і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.    
555 гадоў назад нарадзіўся Мікола Гусоўскі (каля 1470 – пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння.    
535 гадоў назад нарадзіўся Францыск Скарына (каля 1490–1551), беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч эпохі Адраджэння.    
525 гадоў з часу атрымання (1500) Браславам магдэбургскага права.    
500 гадоў назад (1525) выйшла першае ва Усходняй Еўропе выданне “Апостала”, перакладзенае на беларускую мову Ф.Скарынам.    
495 гадоў назад нарадзіўся Сымон Будны (каля 1530–1593), беларускі гуманіст, асветнік, тэолаг, філосаф, гісторык, паэт.    
495 гадоў назад нарадзіўся Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (каля 1530 (па іншых звестках 1540) – каля 1604), беларускі гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік, дзеяч Рэфармацыі.    
475 гадоў назад нарадзіўся Андрэй Рымша (1550? – канец 16 ст.), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры.    
475 гадоў з пачатку дзейнасці (1550) Брэсцкай друкарні, першай на тэрыторыі Беларусі.    
465 гадоў назад (1560) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Калінкавічы (Каленкавічы).    
445 гадоў назад нарадзіўся Лявонцій Карповіч (свецкае імя Лонгін, Логвін) (1580 – 1620), беларускі праваслаўны дзеяч, пісьменнік, пачынальнік айчыннага сістэматычнага багаслоўя.    
445 гадоў з часу выдання (1580?) беларускамоўнага “Евангелля” Васілём Цяпінскім.    
430 гадоў назад нарадзіўся Афанасій Брэсцкі (Афанасій Філіповіч, каля 1595–1648), беларускі праваслаўны святы, пісьменнік, публіцыст.    
425 гадоў назад нарадзіўся Казімір Семяновіч (каля 1600–1651) – тэарэтык артылерыі.    
425 гадоў назад (1600) у Мінску было завершана будаўніцтва першай мураванай ратушы.    
395 гадоў назад (1630) была заснавана Куцеінская друкарня – цэнтр беларускага кірылічнага друкавання (існавала да 1655 г.) .    
375 гадоў назад (1650) выйшаў у свет трактат Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”.    
325 гадоў назад (1700–1710) пачалося будаўніцтва Мінскага касцёла езуітаў – помніка архітэктуры барока.    
295 гадоў назад нарадзіўся Міхал Казімір Агінскі (1730–1800) – дзяржаўны дзеяч, мецэнат і пісьменнік.    
275 гадоў з пачатку дзейнасці (1750) Нясвіжскай друкарні Радзівілаў.    
250 гадоў назад (1775) у Гродна быў закладзены батанічны сад, першы на тэрыторыі Беларусі.    
250 гадоў з пачатку дзейнасці (1775) у Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі, першай на Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (дзейнічала да 1781 г.).    
250 гадоў назад (1775) пачала сваю дзейнасць Гродзенская каралеўская друкарня, адно з найбуйнейшых выдавецтваў на Беларусі канца XVIII ст. (існавала да сяр. 90-х гг. XVIII ст.).    
250 гадоў назад (1775) пачалося будаўніцтва Дняпроўска-Бугскага канала.    
250 гадоў назад (1775) у Віцебску ўзведзены мураваны будынак ратушы.    
245 гадоў назад нарадзіўся Ян Дамель (1780 – 1840), беларускі жывапісец.    
225 гадоў назад нарадзіўся  Дамінік Цэзары Ходзька (1800–1863), беларускі літаратар, фалькларыст, этнограф.    
225 гадоў назад (1800) быў распрацаваны і зацверджаны першы рэгулярны план забудовы г. Мінска.    
225 гадоў назад нарадзіўся Міхаіл (Галубовіч) (1800–1881) уніяцкі і праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Мінскі.    
200 гадоў назад нарадзіўся М.Л. Вяроўкін (1825–1896), вучоны-архівіст, археограф, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў.    
200 гадоў назад (1825) беларускі вынаходнік Казімір Чарноўскі распрацаваў праект падводнага карабля.    
200 гадоў назад (1825) у Мінску быў пабудававы Пішчалаўскі замак – помнік архітэктуры 19 ст.    
185 гадоў з часу заснавання (1840) Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія).    
170 гадоў з часу заснавання (1855) у Вільні Археалагічнай камісіі, якая вывучала старажытнасці Беларусі і Літвы.    
170 гадоў назад (1855) быў створаны Віленскі музей старажытнасцей, заснаваны Я.П. Тышкевічам (адкрыты ў 1856 г. у будынку бібліятэкі Віленскага універсітэта; існаваў да 1915 г.) .    
160 гадоў назад (1865) пачалося выданне Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі – дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV–XIX стагоддзяў.    
150 гадоў назад нарадзіўся Марцін Кухта (1875–1942?), друкар, выдавец кніг на беларускай мове.    
150 гадоў з пачатку дзейнасці (1875) у Нясвіжы настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1921 г.) .    
150 гадоў назад нарадзіўся Я.П. Алонаў (1875–1929), адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы на Беларусі, заснавальнік Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага музея.    
125 гадоў назад нарадзіўся М.Я.Крошнер (1900–1942), беларускі кампазітар, заслужаны артыст Беларусі.    
125 гадоў назад (1900) у Віцебску была заснавана лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” (з 1946 г. Віцебскі дывановы камбінат).    
125 гадоў назад (1900) пачалося выданне Е.Р. Раманавым зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі “Магілёўская даўніна”.    
125 гадоў з часу заснавання (1900) Аршанскага станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт” (першапачаткова існаваў як слясарныя майстэрні, з 1915 г. механічныя і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 г. чыгуна- і медналіцейны завод, з 1957 г. машынабудаўнічы завод, з 1960 г. станкабудаўнічы завод).    
125 гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі.    
125 гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскай праваслаўнай епархіі.    
125 гадоў назад (1900) у Мінску пачала дзейнічаць публічная бібліятэка імя А.С. Пушкіна.    
115 гадоў назад (1910) перанесены мошчы Ефрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк.    
115 гадоў назад (1910) быў створаны першы прафесійны нацыянальны тэатр Беларусі пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага.    
115 гадоў назад (1910) пачалося выданне ў Мінску навукова-метадычнага часопіса “Минские врачебные известия”.