Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

18 жніўня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2025 год загадчыкам аддзела старажытных актаў Аксанай Раманкевіч праведзена лекцыя «Асаблівасці пражывання яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі (XVII-XVIII стст.)».

У сваёй лекцыі А.Раманкевіч распавяла аб прававым становішчы, рэлігійным жыцці, асноўных занятках і асаблівасцях паўсядзённага побыту адной з найбольш старажытных этнічных меншасцей на тэрыторыі Беларусі. Лекцыя, заснаваная на багатым ілюстратыўным матэрыяле, была праслухана з вялікай цікавасцю.

Изображение

Паказ прэзентацыі па тэме лекцыі