Удзел дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінава і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М. Глушакова ў свяце «Апошні званок» у ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска»

24 мая 2025 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінаў і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М. Глушакоў сталі ганаровымі гасцямі на апошнім званку ў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска».

Дзяржаўныя архівы і ўстановы адукацыі нашай краіны плённа супрацоўнічаюць на ніве асветы і патрыятычнага выхавання юных грамадзян. У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» штогод праводзяцца сотні адукацыйных мерапрыемстваў для навучэнцаў, рыхтуюцца навукова-папулярныя выданні па актуальных тэмах гісторыі Айчыны. Дзяржаўныя архівы Рэспублікі Беларусь з радасцю выконваюць ускладзеную на іх высакародную місію і вельмі ганарацца тым, што некаторыя з выпускнікоў школ і ВНУ выбіраюць сцежку архівіста.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінаў павіншаваў навучэнцаў і настаўнікаў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» са сканчэннем навучальнага года, уручыў памятныя падарункі і пажадаў выпускнікам паспяховай самарэалізацыі.

Изображение

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінаў на апошнім званку ў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска»

Изображение

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінаў і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М. Глушакоў уручаюць памятныя падарункі дырэктару ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» М.Б. Міхайлічэнка

Изображение

Урачыстая лінейка

Изображение

Школьны вальс