На сайце размешчана віртуальная выстава да 200-годдзя з дня нараджэння польскага і беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі

ИзображениеДа 200-гадовага юбілея з дня нараджэння славутага земляка Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі падрыхтаваў віртуальную выставу, дзе прадстаўлены дакументы па гісторыі роду з фонда Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу. На выставе можна спампаваць цалкам справу аб дваранскім паходжанні роду Манюшкаў, у тым ліку копію метрычнага запісу аб хрышчэнні будучага кампазітара ў Смілавіцкім касцёле, выпіс з пратаколу Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб зацвярджэнні ў дваранскай годнасці роду Манюшкаў герба «Крыўда», генеалагічныя табліцы і многае іншае.

Аб выхадзе зборніка «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны ў свет зборнік «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты». Гэта  матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, якая была праведзена 28 чэрвеня 2018 г. з нагоды 80-гадовага юбілею архіва сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Старонкі