Да 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
8 мая 2024 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіваў наведалі месцы воінскіх пахаванняў на Вайсковых могілках горада Мінска, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.