Аб удзеле ў правядзенні прэзентацыі фестываля радаводу «Эхо веков – Тарихта без эзлебез»
18 ліпеня 2023 г. у рамках выканання мерапрыемстваў, прадугледжаных Дарожнай картай па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя) на 2023–2025 гг., прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы з архівістамі Татарстана, якая адбылася ў фармаце відэаканферэнцыі.