Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм
Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм быў утвораны 15 красавіка 1965 г.
У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле асноўнымі яго задачамі з’яўляюцца:
- вызначэнне асноўных напрамкаў развіцця навукова-даведачнага апарату (НДА) да дакументаў архіва, арганізацыя і правядзенне работы па яго стварэнні і развіцці, укараненне і выкарыстанне аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм;
- дзяржаўны ўлік і фандзіраванне дакументаў;
- вывучэнне і ўкараненне ў практыку работы аддзела перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне стварэння і выкарыстання інфармацыйна-пошукавых сістэм, у тым ліку аўтаматызаваных, дзяржаўнага ўліку дакументаў;
- нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні і ўдасканаленні НДА да дакументаў архіва, вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз работы архіва па выкарыстанні дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленню.
Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:
- рыхтуе прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў работы архіва па профільных для аддзела напрамках, у тым ліку плануе падрыхтоўку да выдання архіўных даведнікаў, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні;
- праводзіць работу па стварэнні і развіцці сістэмы навукова-даведачнага апарата і аўтаматызаваных баз даных на дакументы архіва, у тым ліку якія ўтрымліваюць звесткі па асабоваму складу, забяспечвае яго рэалізацыю і выкарыстанне;
- па ўстаноўленых формах здзяйсняе дзяржаўны ўлік дакументаў і ўносіць змены ў склад і аб’ём фондаў архіва. Рыхтуе даведкі аб складзе і аб’ёме фондаў архіва для Дзяржаўнага фондавага каталога Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
- сумесна з аддзелам забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў разглядае пытанні фандзіравання дакументаў архіва;
- праводзіць работу па аналізе і ўліку стану навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва, вядзе картатэку па ўліку стану НДА;
- праводзіць работу па апісанні дакументаў архіва, удасканаленні і перапрацоўцы вопісаў, катэгарыраванню фондаў;
- вызначае стварэнне і развіццё рацыянальнай сістэмы каталогаў і іх узаемасувязь у адпаведнасці з узроўнем архіва, здзяйсняе тэматычную распрацоўку і каталагізацыю дакументаў архіва, вядзе сістэматычны і іншыя каталогі, удасканальвае іх склад, каардынуе дзейнасць аддзелаў архіва па каталагізацыі дакументаў ў працэсе правядзення іншых відаў работ;
- стварае базы дадзеных па дакументах архіва з выкарыстаннем электронна-вылічальнай тэхнікі, вывучае пытанні аб рацыянальным узаемадзеянні традыцыйнай сістэмы НДА са ствараемымі аўтаматызаванымі базамі дадзеных з улікам актуальнасці тэматыкі;
- ажыццяўляе сумесна з архіўнымі, навуковымі і іншымі зацікаўленымі ўстановамі або самастойна распрацоўку і падрыхтоўку да выдання архіўных даведнікаў (шляхаводнікаў, паказальнікаў, аглядаў, вопісаў, каталогаў і інш.), у тым ліку з выкарыстаннем электронна-вылічальнай тэхнікі;
- згодна з вызначаным парадкам выконвае дагаворныя работы, аказвае платныя паслугі па профільных напрамках;
- вядзе ўлік і аналізуе эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйна-пошукавых сістэм, рыхтуе прапановы па іх удасканаленні;
- распрацоўвае прапановы па асноўных напрамках і тэматыцы навукова-даследчай і метадычнай работы архіва ў галіне стварэння інфармацыйна-пошукавых сістэм, рыхтуе метадычныя парады, каардынацыйныя планы і іншыя дакументы для іх распрацоўкі;
- бярэ ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчых тэм і рыхтуе метадычныя дапаможнікі па профільных для аддзела напрамках, укараняе іх вынікі ў практыку работы аддзела;
- праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
- вывучае айчынны і замежны вопыт у галіне стварэння і выкарыстання інфармацыйна-пошукавых сістэм, укараняе яго ў практыку работы аддзела, архіва;
- удзельнічае ў рабоце Вучонага савета, дырэкцыі і экспертна-метадычнай камісіі архіва, выносіць на іх разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных для аддзела напрамках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў.
Загадчык аддзела: